May 15th, 2008

canabis

23 траўня, пятніца, 17.00

Вядома, што ў нас часам пераймяноўваюць вуліцы. Вядома таксама, што часам іх пераймяноўваюць так, каб ня надта зьмяняць назву. І эканомія немалая - можна не мяняць шыльдаў, а толькі пару літараў на іх перапісаць. Напрыклад, бярэш менскую вуліцу Танкавую - і пераймяноўваеш у... Максіма Танка. Увага, пытаньне: у гонар якога выбітнага сучаснага літаратара з часам пераймянуюць вуліцу Прылуцкую? Правільна. Скурвэндыспансэр на вуліцы Сяргея Прылуцкага - гэта гучыць горда! Але літаратурных прэзэнтацыяў там пакуль што ня робяць, а таму шчыра запрашаю на вуліцу Гікалы. Якая 4. Якая Пушкінская бібліятэка. (Яе покуль што не перайменавлі.)

103,67 КБ