May 2nd, 2008

nohi

Вершык па гарачых сьлядах...

У харошых клюбах і рэстаранах
лічыцца добрым тонам
праводзіць калёнкі ў WC,
каб, дабегшы на ўнітаза,
кліент слухаў тую ж чароўную музыку,
што так палюбілася яму ў залі.

У прыбіральні
маскоўскай бібліятэкі
імя Чэхава
цудоўна чуваць кожны верш
кожнага ўдзельніка
фэстывалю вэрлібраў.



P.S. Шчыры дзякуй Паўлу Анціпаву, які сёньня дапамог мне, прачытаўшы “бэрлібры” па-расійску ў перакладах Ігара Бялова!

P.P.S. Пасьля фэстывалю, усёй сям’ёй, разам з малой, наведалі маскоўскі заапарк. Мяне ўжо не асабліва кранала. Хіба што статак фламінга, падобных да сьвежазвараных крэвэтак. А вось малой спадабаліся некаторыя жывёліны. Яшчэ б, яна ж перад тым не была на фэстывалі вэрлібраў! :)