May 1st, 2008

nohi

Палітнекарэктнае

Прыехалі ўсёй сям'ёй у Маскву - і малая ў першы ж дзень дазволіла сабе палітнекарэктнае выказваньне. Глядзіць Аленка на расійскі герб - і спрабуе яго зь нечым атаясаміць. Нібыта бачыць упершыню, але разам з тым нешта крыху знаёмае. Нарэшце здагадваецца і радасна крычыць: "Гусі-гусі, га-га-га!"