April 27th, 2008

canabis

Новы Жадан

17,49 КБ






З радасьцю дазнаўся, што ў майго ўлюбёнага ўкраінскага паэта Сяргія Жадана ня так і мала беларускіх прыхільнікаў. Найперш ім (а таксама ўсім аматарам добрай паэзіі) - невялічкі велікодны прэзэнт, адзін з апошніх жаданоўскіх вершаў у самаробным перакладзе. Можа, гэта натхніць кагосьці на падарожжа ў Амстэрдам. Альбо ў Данецк. (Каму што бліжэй.)





+ + +


Ён быў паштальёнам у Амстэрдаме,
слухаў аббу, сядзеў на траме,
па выходных – порна ў кіно.
Сябры яго, п’яніцы-радыкалы,
казалі яму: “Мы ўсё праўтыкалі,
па вушы ўляпаліся ў лайно.

У краіне стагнацыя і мудацтва,
лібэралізм, прадажнасьць, лявацтва…
Нават дзівісься, што жывы.
Эўразьвязам кіруюць уроды,
яны гавораць: “Правы і свабоды”,
але купі-тка нармальнай травы.

Але яшчэ ёсьць краіна на Ўсходзе,
дзе памятаюць аб нашым прыходзе,
дзе эўрапейцам вольным – Эдэм.
Давай туды, у жыцьцё зь нябыту,
арганізуем каналы збыту
і культурны мост навядзем!

Там радасьць сыходзіць на кожную хату.
Цэрквы маскоўскага патрыярхату
здымаюць сурокі і славяць джа.
Увесь тавар і любыя грузы
кантралююць там прафсаюзы,
і пра духоўнасьць пяе душа!

Collapse )