April 22nd, 2008

canabis

У Черного моря…

31,99 КБТолькі што вярнуўся з Адэсы, дзе двойчы выступаў разам з украінскім паэтам Дзімам Лазуткіным. Адэса цудоўная. Адэская публіка прыўкрасная. Чаго вартыя дзьве мілыя дзяўчыны, што слухалі нас, гуляючы ў шахматы, а перад выступам спыталі: “Будете лі вы чітать стіхі Бродского?” Вялікі дзякуй арганізатаам, жж-юзэрцы malyna_marcin ды іншым добрым людзям! Асабліва пазытыўныя ўражаньні ад кантактаў з Лазуткіным. Хораша чытаць вершы разам з прызэрам чэмпіянату Эўропы па кікбоксінгу – адразу павага ў залі, публіка не перашкаджае і ўсё такое. А калі спартовец яшчэ й добры паэт… Дзіма прэзэнтаваў новую кніжку з актуальнаю ў іх і ў нас назваю “Бэнзын”. Пры нагозе – вельмі раю прачытаць. Правакатар-слэмэр выявіўся яшчэ й тонкім, кранальным лірыкам. Прынамсі мяне гэта жыва кранала. І ня толькі мяне. Дзяўчаты забывалі пра шахматы, Бродзкага і кантрацэпцыю. Мяркуйце самі.


АСАБЛІВАСЬЦІ КАНТРАЦЭПЦЫІ

ужо вырасла і добра што вырасла
ў гэтай краіне пакаленьне дзяўчат
якія кажуць: я ня буду без прэзэрватыва
або так або ніяк разумееш

я думаю што можна тут гаварыць пра
пэўныя пазытыўныя зрухі ў сьвядомасьці
зьмены мэнталітэту і ўсё такое

ну вядома ж
я таксама за здаровы лад жыцьця
здаровую нацыю
інтэлектуалаў у парлямэнце
адмарозкаў на плошчы
баксэраў на тэлебачаньні
я таксама ня буду без прэзэрватыва

Collapse )