March 28th, 2008

chkalava

Марыйцы 26

ДНІ І НОЧЫ ПЭНЭЛЁПЫ К.

Калі выкладаць, то яна хацела найлепшай клясы,
калі куціць - то ад сушы-бару да айрыш-пабу,
калі ідэю - то фікс, і абавязкова ў масы,
калі засільвацца - то пятлю пажадана
зь ядвабу.

Працэс, дзе яна пракурорам, адклаўшы зноўку,
яна падпілоўвала шпількі варожым гейшам,
ня думаючы пра тых, што сплылі ў вандроўку,
і, як ні складана было, жыцьцё рабіла
прасьцейшым.

А па начох яна, распусьціўшы дазваньня сыстэму
спрадвечных каардынатаў "уток -аснова",
муляла, няўмёха, пальцы, ды ткала схему
мэтрапалітэну свайго існаваньня
нанова.

Узята, зразумела, адсюль.

З Днём народзінаў, maryjka_!