March 24th, 2008

nohi

паэзія і мясарубкі

Колькі дзён таму тэлефоніць мне сябар і калега Глеб Лабадзенка з пытаньнем ад "Камсамольскай праўды": цікавіцца пра паэтычны слэм і мае ў ім удзелы. Я апавядаю пра львоўскі слэм і сваю там перамогу. А сам думаю: ні халеры сабе - "Камсамолка" зацікавілася маладой... ну, добра, не зусім старэнькай паэзіяй, вось здорава! Але рана радаваўся. Нумар з маім адказам і напраўду выйшаў. Спачатку матэрыял: "В парке метали мясорубки и попали девочке в голову". А пасьля калёначка: "А в каких необычных конкурсах участвовали вы?"