March 16th, 2008

canabis

"Зас...нцы", альбо Прылуцкі мінус два

34,31 КБ
Выйшла першая кніга Сяргея Прылуцкага, што вельмі цешыць мяне - і як рэдактара кнігі, і найперш як сябра і фана. :) Вялікі дзякуй часопісу "Дзеяслоў" і асабіста Барысу Пятровічу, што кніжка наагул выйшла! Шкада толькі, што радасьць атрымалася крыху падпсаванай: у тэксьце яўна замнога шматкроп'яў на месцах усякіх эмацыйна-афарбаваных словаў. Ці варта, скажам, замяняць шматкроп'ем літары ў досыць нявінным, як на мяне, слове "засранцы"? Найкрыўднейшае, што з кнігі "вылецелі" два вершы Сяргея, і не абы-якія вершы. Лёс верша "Апакрыфічны жыцьцяпіс Магамэта" - у сьвятле лёсу Зьдзьвіжкова - быў больш-менш прадказальны. :( Але вось лёгікі выкідваньня з кніжкі гэтага верша не разумею. Можа, патлумачыце мне, дурному, у чым рэч?


1939

сканчаецца лета й канікулы ў аэраклюбах
рамантыкі робяць скачкі з парашутам ды глупствы
ў любоўных акопах курсанты на радасьцях трубы
бухлом заліваюць яшчэ ў біяграфіях пуста

жыцьцё йдзе па колу і не замінае нікому
хуеюць габрэі шалее паліцыя ў сёлах
усё яшчэ ціха пакуль што усё па-старому
і jajki на месцы і mleko на месцы і сала

дзяржаве вядома адкуль вы нашто вы і хто вы
так будзе вайна і ня трэба крычэць з пераляку
а лепей вучыце старыя сакральныя словы
ура не здамося ў атаку і – йдзіце ў сраку

базары цырульні піўніцы ўсюды шпіёны
рыхтуюць дыверсіі п’юць у крутых рэстаранах
наўкол гэтак весела лёгка надрыўна й шалёна
паўсюдна ўсьмешкі на тварах а ў душу насрана

яшчэ не памерла Украіна Polska – таксама
блядуюць паненкі паны камісары сяляне
працуюць стабільна ашчадныя касы і крамы
ачком прадчуваеш бяду а яно не падмане


Collapse )