March 1st, 2008

canabis

Эмілі Дыкінсан (1830-1886)

12,62 КБ
Пачаў зьбіраць кніжку паэтычных перакладаў. З гэтай нагоды патроху рыюся ў папках і файлах, і сёе-тое знаходзіцца. :) Вось некалькі тэкстаў амэрыканскай паэткі Эмілі Дыкінсан. Некалі я іх надрукаваў у альманаху зь немілагучнай назвай “Annus albaruthenicus”, у Сакрата Яновіча. Але сумняюся, што ў Беларусі гэтае выданьне шмат хто бачыў.


* * *
Мой ліст – да Сьвету, хоць пісьма
Сьвет не напіша мне.
Яго Прырода шле сама,
І ў кожнай навіне

Спагада й моц адпраўніка.
Дзеля яго рукі
І вы спагадліва мяне
Судзеце, землякі.


Collapse )