February 13th, 2008

chkalava

Пра пляму на носе

Сёньня ледзь не замучыла параноя. Вяртаюся дадому з харкаўскага цягніка. 13 лютага, пару хвілін на першую. У мэтро мяне пазнае і зьвяртаецца мілая сям’я: Юра, яго жонка і дачка. Юрына жонка выбачаецца за нетактоўнасьць, дзякуе за дыск “Абменьнік”, жартуе, шчабеча па-беларуску. Гаворыць, што не ўстрымалася, пабачыўшы Хадановіча… з плямай на носе. Я ўсміхаюся, дзякую, а сам думаю, якая, на халеру, пляма? Мацаю нос, разумею, што безь люстэрка ўсё адно ня ўбачу. Спадарожнікі выходзяць. І тут я даганяю: гэта была тонкая алюзія на верш, які я пераклаў і начытаў для дыску “Абменьнік” – верш Галчынскага “Як я быў папулярны”.

Collapse )

Але вось з днём народзінаў павіншаваць не даўмеліся. :)
canabis

Не прадаецца натхненьне,

але вынікі часам можна набыць. Тым больш добрыя людзі пытаюцца, дзе можна купіць ПЭН-Цэнтраўскія зборнікі маладых літаратараў, а таксама й мае кніжачкі. Можна ва ўнівэрсальнай беларускай кнігарні па адрасе Машэрава, 8. :) Можна на кніжнай выставе (Купалы, 27) у шаноўнага Алеся Мазаніка ales_mazanik. Можна – на філфаку (К.Маркса, 31), у букіністычным шапіку. А можна набыць усё гэта проста праз інтэрнэт, на “Кнігах – поштай”.

In Вільня veritas

Групавы партрэт з Бабай Броняй

Сто лі100ў на tut.by

Бэрлібры

Землякі, альбо беларускія лімэрыкі
canabis

К(іеў) + М(енск) + Б(эрлібры)

Бібліотека Національного університету
«Києво-Могилянська академія»

запрошує на

Ігри чемпіонів
(параолімпійський слем-тандем)

АНДРЕЙ ХАДАНОВІЧ (Мінськ)
(Переможець слему Львівського форуму видавців)

ДМИТРО ЛАЗУТКІН (Київ)
(Переможець 1-го Відкритого Чемпіонату України з Оберслему)


В програмі:

1. поетично-ветеранський антислем (без крику, галасу і нецензурної лексики)

2. Презентація нової книжки Андрея Хадановіча
“Бэрлібры” й аудіокниги “Абменьнік”.


Усе це відбудеться в понеділок
18 лютого 2008 року
о 18.00
у читальній залі бібліотеки Антоновичів, к.25
(вхід до бібліотеки через браму Староакадемічного корпусу)