February 5th, 2008

canabis

Час і месца, або Шпіёнскія гульні

Дарагія сябры! Як нехта з вас ужо ведае, зь незалежных ад мяне, але вядомых у нас прычынаў прэзэнтацыя кнігі “Бэрлібры” і аўдыёкнігі “Абменьнік” пераносіцца - на паўгадзіны і ў іншае месца. Вечарына адбудзецца 7 лютага, як і плянавалася, але а 19.30. Тым, хто прыйдзе раней, спадзяюся, таксама будзе ня сумна: а 19.10 і да афіцыйнага пачатку міні-канцэрт “Рацыянальнай дыеты”, а з 18.45 да 19.15, маючы жаданьне, можна будзе падпісаць кнігу ці дыск у аўтара (каб не займацца гэтым позна ўвечары, па заканчэньні :)).

А цяпер найцікавейшае. Калі нехта яшчэ ня ведае новага МЕСЦА, адзначайцеся ў камэнтах – і я скіну вам яўкі і паролі выдаленым камэнтом. Даруйце за кансьпіратыўнасьць – відаць, я ў дзяцінстве не нагуляўся ў партызанаў. :)

Тых, хто не прачытае гэтага постынгу і прыйдзе ў Дом літаратара, сустрэне спэцыяльна падрыхтаваны чалавек і перанакіруе на новае месца. Загадзя выбачаюся перад тымі, хто згубіць такім чынам 20-30 хвілінаў свайго каштоўнага часу.