January 17th, 2008

nohi

Беларусь-Украіна: паэтычная тыпалёгія

Быў сёньня на прэзэнтацыі кніжкі Сашка Ірванца, чытаў там свой пераклад яго верша “Айнэ кляйнэ нахтмузік”, але таксама іншыя пераклады з украінскай паэзіі – з Андрыя Бондара і Сяргія Жадана. І чарговы раз зьвярнуў увагу на пэўныя “тыпалагічныя зьбегі” між тым, што раблю я сам, і ўкраінскай паэзіяй. Вось, скажам, напісаў радок “Толькі ня трэба мас турбаваць” (у два словы), а ў Сашка Ірванца – “Турбацыя мас”. Напісаўся вершык “Папрыка зорак”, а Дзіма Лазуткін паралельна цэлую кнігу выдаў – “Паприка грёз”. Чытаю ў Ляйпцыгу свой тэкст пра “Боба Дылана і Дылана Томаса”, пасьля падыходзіць Жадан і гаворыць, што – абсалютна незалежна – напісаў верш пра “Званіміра Бобана і Бобана Маркавіча”. Такая вось паэтычная тыпалёгія. Дарэчы, гэты верш Жадана я сёньня й чытаў:


Разьвітаньне славянкі

Колькі даводзілася бачыць даўнаў,
але такіх нават я ня бачыў –
адзін у футболцы Званіміра Бобана,
іншы – у футболцы Бобана Маркавіча,
такая сабе зборная Югаславіі па клаўнадзе.

Ага, і вось яны сядаюць у вагон, і адразу
дастаюць карты, і пачынаюць гуляць на грошы.
А грошай ні ў аднаго, ні ў другога няма.
Але чорта з два, – думае Званімір Бобан, – зараз
я разьдзену гэтага клоўна, – думае ён
пра Бобана Маркавіча, – зараз
я выб’ю
зь яго
ўсё гаўно.

Collapse )