January 14th, 2008

chkalava

Вершык для маленькіх модніцаў

Міма сьмецьцевага бака
Бег на павадку сабака.

Прычасаны быў старанна.
Павадок ад Сэн-Ларанa.

Хвост угору, як антэна,
І ашыйнік ад Кардэна.

І наморднік ад Вэрсачэ,
Бо сабака быў кусачы.
nohi

Не магу маўчаць!

Ну і як тут не павіншаваць дарагога стужкафрэнда rudy_de - дасьціпнага, інтэлігентнага, таленавітага і такога яшчэ маладога - усяго 24! Віншую, Паша! Ніжэй Пашын верш, які вельмі люблю.


ЗНАЁМСТВА Ў БІБЛІЯТЭЦЫ

Яна ўвайшла. Я пабачыў яе не адразу.
Я трымаў у галаве жоўтыя кветкі –
перакладаў Чубая. Тараса.
А сэрца ўжо білася ў такт абцасам.
Даруйце мне, выпадковыя сьведкі,

я пабачыў яе! Яе ахоўваў канвой.
Даруйце мне, выпадковыя людзі!
Я спахапіўся. Я крыкнуў: “Стой, прыгажуня, стой!”
І хлопец, што быў тады зь ёй,
выхапіў рэвальвэр. А я выхапіў свой.
Інстынкт апярэдзіў пачуцьці.

Ён быў выдатнік па фізпадрыхтоўцы. Ня тое, што я – мазіла.
Ён паклаў бібкалектарку. (Тая пасьпела прыкрыць сябе томікам Грабала.)
Прыгажуня грамчэй за ўсіх галасіла.
Вусьціш сэрцы і вочы граблямі шкрабала.
Ён бы стрэліў яшчэ, але нешта яго спыніла.
Гэта нейкі батан ударыў яго інкунабулай.

Яму далі пятнаццаць гадоў, і мы зь ёй засталіся удвох. Але гэта пасьля.
А тады я падбег да яе: “Супакойся, мілая, скончылася, скончылася!”
А яна – як і ўсе – на падлозе каменнай скорчылася,
скамянела. Гадала: заб’юць – не заб’юць. Бля,
я схапіў яе й вынес адтуль, як з палаючай хаты сялянін выносіць цяля.

Я сьпяшаўся. Я нёс і знаёміўся. Стрымліваў сьлёзы і жыў – упершыню ў жыцьці.
Нёс яе па жыцьці на руках, а аднойчы – радок за радком – знаёмства нашае песьціў.
Ты прабач мне, выпадковы чытач, што й табе давялося праз гэта прайсьці.
Я пісаў – і кахаў гэты вобраз няісны, і ў сэрцы яго назаўсёды зьмясьціў,
І – ты ведаеш, што? – ня мог да цябе не данесьці.