January 9th, 2008

chkalava

Кантрабандысты

2,52 КБ4,23 КБ

Покуль цёмна, покуль ціха,
Па траве паўзе смаўжыха,
З падарункамі смаўжу,
Празь дзяржаўную мяжу.

Тут - памежнік: "Вось сустрэча!
Што вязеш? Якія рэчы?"
А яна яму: "Каўбой,
Ўсё сваё нашу з сабой".

Паглядзеў ён на валізкі:
Рэчаў шмат і шлях няблізкі,
І смаўжыху ўсім на зьдзіў
Без агляду прапусьціў.

І назад да бабы Ванды
З поўным мехам кантрабанды
Прапусьцілі на мяжы...

Ну, чаму мы не смаўжы?!


Магчымая "дарослая" вэрсія байкі: лёгкім рухам рукі "смаўжыха" ператвараецца ў элегантную "бамжыху", а "смаўжы" - адпаведна, у "бамжоў".