December 30th, 2007

chkalava

Пра беларускія імёны

У вялікім гандлёвым цэнтры "Экспабел", на другім паверсе, у шкляным закуточку працуе мілая дзяўчына. Ня ведаю, чым яна гандлюе, не зьвярнуў увагі, бо ейнае імя засланіла ад мяне ўсё астатняе. Калі памяншальна, то, па-мойму, завуць яе Даша (с). А вось поўнае імя ведаю дакладна, яно напісана яскравымі літарамі на асобнай шыльдачцы: "РАСПРОДАША".