December 29th, 2007

chkalava

Калядны ўспамін пра клясычную музыку

Бо так не бывае на сьвеце,
Каб муж не храпеў на балеце! –
прачытаў я экспромт жж-фрэнда floydean – і адразу ж захацеў падтрымаць, абурыцца й абрынуцца з крытыкай на ўсіх гэтых нячулых, нерафінаваных, прымітыўных, валасатых… ды раптам згадаў, што й сам бываю ня толькі валасатым, але й нячулым, нерафінаваным і прымітыўным. Аднак часам нават самых прымітыўных цягне на нешта сьветлае і высокае. Напрыклад, я – амаль яшчэ неваласатым юнаком – адкрыў для сябе клясычную музыку. Ну, у сэнсе, што яна існуе недзе ў сьвеце, але на мяне асабіста (акрамя ўрокаў сьпеваў у школе) пакуль што не зрабіла ніякага ўплыву. Непарадак. І я вырашыў зрабіцца лепшым. Больш чулым і рафінаваным. Нават пайшоў у аўдыёзалю тагачаснай Ленінскай бібліятэкі зь цьвёрдым намерам праслухаць усю клясычную музыку. Пажадана за адзін дзень.
Collapse )