December 25th, 2007

nohi

RIP

17.84 КБ14.55 КБ

Асеньняе лісьце

быў час калі на ялінкі
мяняюць звыклыя елкі
я вымяняў тры пласьцінкі
на вашыя дзьве кружэлкі
а потым на “караване”
сьлёзы змываў у ваньне

і жоўтае лісьце сумленна
ляцела з пустога сквэру
у рытме поля вэрлена
зь вітаньнем жаку прэвэру
і восень жазэфа касма
гучала быццам зіма

і восень зіму прысьніла
і зноў калядныя ёлкі
і нат па сьмерці вінілу
жыцьцё на канцы іголкі
і круціць і круціцца час
пакуль ня скончыўся джаз

хай шчокі надзьме гілесьпі
і неба хопіць у лёгкіх
і вашая тэма ўзьлезе
па гуках яго далёкіх
а мы прыслухоўвацца станем
шчасьлівых калядаў астатнім

24-25 сьнежня 2007