December 18th, 2007

chkalava

Шчасьлівых Калядаў!

Заходзячы ў свой пад'езд, бачу на сьцяне ўлётачку інфармацыйнага характару: "СКОРО 25 ЧИСЛО!" "Няўжо, - думаю, - даўмеліся з Калядамі павіншаваць?" А крыху ніжэй: "А ВЫ ОПЛАТИЛИ ЖИЛИЩНО-КОММУНАЛЬНЫЕ УСЛУГИ?" І зусім маленькімі літаркамі: "Тогда мы идём к вам, жители квартир 257 и 258!" Мэры Крыстмас, жыхары азначаных кватэраў!