December 10th, 2007

canabis

Кіеў, Харкаў, Лазуткін

Вярнуўся з падарожжаў у Кіеў і Харкаў. У Кіеве ў Саюзе Пісьменьнікаў разам з Уладзімерам Арловым, Марыйкай Мартысевіч, а таксама літоўскімі, польскімі й украінскімі паэтамі ўдзельнічалі ў акцыі “Вялікае Княства Паэзіі”.

Падчас акцыі атрымаў прэмію часопіса “Сучасність” (за 2006 год, але лепей позна, чым ніколі). З рук прыўкраснага паэта Ігара Рымарука. Прыемна. Рымарук прыйшоў на акцыю ніякі, але трымаўся малайцом. А калі пачаліся чытаньні – нават устаў і прастаяў так да канца, паўтары гадзіны. Пасьля сказаў, што добрую паэзію ён слухае стоячы.

Потым быў Харкаў. Разам з Марыйкай і Сяргеем Прылуцкім удзельнічалі ў фэстывалі “Харкаўская барыкада”. Здорава прабавілі час, дзякуй добрым людзям Юрку nedobalkan’у, Раману Трыфанаву і Ганьне ailostera Яноўскай! Ну й, вядома ж, рэспэкт арганізатарам Сяргію Жадану й Ксені Амельчанка!

Марыйка выступіла фантастычна й парвала залю. Шкада, што ў слэме ўдзельнічала не яна, а мы з Прылуцкім. Абодва стараліся й выдалі, што змаглі, але паўнацэннага кантакту з заляй не атрымалася. Як вынік – на жаль, праляцелі.

У чацьверку паўфіналістаў выйшлі два добрыя паэты Дзіма Лазуткін і Паўло Карабчук. Слэм выйграў Дзіма. З чым яго шчыра віншую! Дзіма крычаў, мацюкаўся, усяляк праяўляў спартовы характар, але, у прынцыпе, ён мне падабаецца не за гэта. Прыемна, калі слэм-пераможца яшчэ й тонкі лірык. Наважуся працытаваць у сваім самаробным перакладзе:

* * *
нешта сабе прыгадваеш
ветрам дажджы малюеш
вочы заплюшчыш – падаеш
слухаеш і ня чуеш...

што я хачу – не галоўнае...
знаеш, рабі што хочаш
покуль я зь дзеяслоўнаю
рыфмай гуляю ўночы


Collapse )