December 5th, 2007

canabis

Украбеларусы на слэме

Некалі вядомы ўкраінскі жартаўнік Сашко Ірванец напісаў пра мяне так: "Андрэй Хадановіч - самы вядомы ўкраінскі паэт, які піша па-беларуску". Сёньня ўсё выглядае ня так адназначна, бо ў мяне зьявіўся страшны канкурэнт. Гэта Сяргей Прылуцкі (pistonczyk), зорка ўкраінскіх паэтычных імпрэзаў у Кіеве, Львове, Гуляйполі, Луцку і Адэсе! А днямі стала вядома, што Сяргей яшчэ й прайшоў у фінал адкрытага чэмпіянату Ўкраіны па слэме ОБЭРСЛЭМ. Віншую ўсіх зь яшчэ адным украбеларусам! Фінал адбудзецца ў Харкаве, 8.12, а 18.30 па харкаўскім часе. А ў фінале Сяргея чакаюць яшча два адкрытыя ўкраінскія паэты - Герман Лукомнікаў і Андрэй Хадановіч.