December 2nd, 2007

nohi

Тлумачальны слоўнік каханьня

Сутыкнуўся зь няпоўнай перакладальнасьцю, здавалася б, элемэнтарнага расійскага выразу: “объяснение в любви”. Не, зразумела, няма нічога прасьцей: “Прызнаньне ў каханьні”. Але й расійцы часам “прызнаюцца”. А часам менавіта “объясняются”. Калі пачаць разьбірацца, то “объяснение” – гэта такое сабе прызнаньне з элемэнтамі аргумэнтацыі, тлумачэньне свайго каханьня. Я цябе кахаю, таму што… Альбо – насуперак таму, што… Часам гэта аргумэнты на карысьць самога таго, хто прызнаецца, і яго пачуцьця. Нявыслаўленыя ўголас сто прычын, каб адказаць на гэтае пачуцьцё. Пажадана станоўча.