November 28th, 2007

canabis

Крытыка

На замову часопіса "Дзеяслоў" узяўся "пакрытыкаваць" кніжку Ахроменкі й Клімковіча "Янкі, альбо Астатні наезд на Літве". У 31-м нумары "Дзеяслова" ў рубрыцы "Бліц-крыт" зьявіцца колькі рэцэнзіяў на раман. Баюся, мая будзе найдаўжэйшай.


МАЗУРКА Ў ПРЫВАКЗАЛЬНАЙ ПРЫБІРАЛЬНІ

“Тлумачыць мудзілу, што ён мудзіла, – усё адно, што танчыць мазурку ў прывакзальнай прыбіральні”, – слушна сьцьвярджаецца ў “кінарамане-фарсе” “Янкі, альбо Астатні наезд на Літве”. Аўтары твору – Уладзіслаў Ахроменка і Максім Клімковіч, “беларускія буржуазныя літаратары”. Як яны самі сябе называюць.

Абодвух цяжка назваць літаратурнымі дэбютантамі. Кніга “Здані і пачвары Беларусі” Марціна Хлуса і Францішка Юра (яны ж Ахроменка/Клімковіч) была, як на мяне, адной з найцікавейшых падзеяў у нашай літаратуры 90-х. Падзея, што крыўдна, была мала кім заўважаная. Ды і як іначай, калі выдаеш кніжку ў маргінальным правінцыйным выдавецтве вартым сьмеху накладам. Але шчасьліўцы, што тую кніжку займелі, добра пацешыліся. Цікавая і дасьціпная, адметная бурлівай творчай фантазіяй аўтараў і не абы-якім літаратурным стылем, кніжыца абяцала новую яскравую зьяву ў сучбелліце. Абяцаньне, што праўда, тады так і ня спраўдзілася. Больш кніжак, напісаных таленавітым тандэмам, прынамсі мне на вочы не траплялася. Дый цікавых твораў, напісаных асабіста Максімам Клімковічам, выходзіла значна меней, чым хацелася б. Затое ў пісьменьніцкіх колах актыўна цыркулявалі чуткі пра двух… “беларускіх буржуазных літаратараў”, што актыўна працавалі на рынак расійскай масавай літаратуры.

Collapse )