November 20th, 2007

canabis

Дзьве імпрэзы ў Польшчы

21-23 лістапада буду ў Гданьску на літаратурным спатканьні "Пісьменьнік і яго перакладчыкі".
22 лістапада будуць чытаць Натальля Гарбанеўская, Асар Эппель, Андрэй Хадановіч і польскі перакладчык Адам Паморскі. Ratusz Staromiejski, ul. Korzenna 33/35. Пачатак а 18.30.

22-га а 16.00 і 23-га а 15.00 па тым жа адрасе дыскусіі пра мастацкі пераклад, дзе таксама пляную ўставіць пяць сваіх капеек. :)

Collapse )


24 лістапада ў Варшаве ў рэдакцыі часопісу „Krytyka Polityczna” (ul. Chmielna 26, lok. 19) адбудзецца дыскусія з удзелам Марыі Мартысевіч і Андрэя Хадановіча. Пачатак а 18.00.

Падрабязьней пра спатканьне

Дарагія сябры ў Гданьску й Варшаве! Ласкава запрашаю!