November 14th, 2007

nohi

Сустрэча ў Гом(е)лі

Шаноўныя гомельскія сябры! Заўтра маю шчасьлівую нагоду апынуцца ў вашым прыўкрасным горадзе. 15 лістапада ва ўправе АГП (вул. Палеская, 52) адбудзецца сустрэча з галоўным рэдактарам “Нашай Нівы” Андрэем Скурком, галоўным рэдактарам “Архэ” Валеркам Булгавым, маладымі літаратарамі-пераможцамі конкурсаў, арганізаваных Беларускім ПЭН-Цэнтрам, а таксама вашым пакорным слугою. У межах сустрэчы адбудзецца прэзэнтацыя кніг "Групавы партрэт з Бабай Броняй" i In Вільня veritas. Ахвочыя змогуць набыць часопісы і іншыя выданьні “Архэ”, кнігі з сэрыі “Кнігарня Нашай Нівы”, а таксама аўдыёальбом зь вершамі й перакладамі Вашага пакорнага з сэрыі “Дыскарня Нашай Нівы”. :))
Спадзяюся ўбачыць дарагіх стужкафрэндоў magdalena_jo_jo і balachon, а таксама разьвіртуалізавацца з шаноўнымі _kum_ і michaltraceuski. Буду рады ўсім іншым добрым людзям! Пачатак а 18.00.