November 9th, 2007

liankievich

Нататкі на палях перакладу

"Не дай мне Бог сойти с ума.
Нет, легче посох и сума..." -

напісаў вялікі паэт. А іншы вялікі паэт пераклаў так, што напраўду можна звар'яцець:

"Ня дай Гасподзь мне страціць клёк.
Не, лепей торба і кіёк…"

Здавалася б, сэнсава ўсё на месцы, але, як кажа анэкдот, ёсьць нюансы. Натхнёны, пачынаю імправізаваць зь нюансамі сам:

Ня дай мне, Божа, страціць розум.
Лепш быць галодным і цьвярозым!

Ня дай Гасподзь, каб дах мне зьнесла.
Лепш электрычнае ўжо крэсла!

Ня дай мне, Божа, зьехаць з глузду.
Ўжо лепей кій… шары і лузу!

Ня дай Гасподзь мне стаць вар’ятам.
Лепш аффтара хай пояць йадам!

Ня дай мне, Божа, параноі.
Лепш клафэліну мне ў сьпіртное!

Ня дай Гасподзь шызафрэніі.
Лепш сам башкой аб камяні я!

Ня дай мне, Божа, у Навінкі.
Лепш маладым памру ад сьвінкі!

Ня дай Гасподзь быць звар’яцелым –
Хай галава сябруе зь целам!