November 7th, 2007

canabis

Нашы габрэйскія сваякі :)

Сёньня выявілася, што ў нас у сям'і ёсьць габрэйскія сваякі. Малая, як заўсёды апошнім часам, адсоўвае шкло й лезе ў кніжную шафу. А жонка ёй строга-строга гаворыць: "Аленка, не чапай дзядзю Коэна!"

11.79 КБ

Гляджу, а ў Аленкі ў руках такая кніжка:

48.89 КБ

А кніжку гэтую я, між іншага, ледзь не атрымаў у прэзэнт на Каляды. Прынамсі як калядны прэзэнт даслала яе мне амэрыканская сяброўка Вальжына Морт. Але беларускія мытнікі ўнесьлі свае карэктывы. Таму атрымаў гэту кніжку я акурат на дзень народзінаў, 13 лютага. Прычым - у пашкоджаным выглядзе. Канвэрт адназначна неаднаразова адчынялі, а дзядзя Коэн выглядаў на сапраўднага марскога ваўка: старонкі кніжкі спачатку нехта адмочваў у вадзе, а пасьля высушваў. У выніку сьвежанабытая кніжка цяпер глядзіцца як антыкварная, але ж Алена Хадановіч любіць дзядзю Леанарда і такім.