November 4th, 2007

liankievich

Што сказаў ліфт?

Былі зь сям’ёй у перасоўным лістападаўскім люна-парку. Увесь час грымела нейкая навязьлівая расійская папса. Прычым яна “нейкая”, толькі пакуль не прыслухоўвацца. А я якраз нядаўна з Польшчы, таму мне чуецца ўсякая лухта на мяжы расійскай і польскай культураў. Напрыклад, такі радок: “Ты спросил у Лев-Толстоя…” Што за трасца, “Лев-Толстоя”, і ўсё тут. А добра прыслухаесься – і робіцца зусім хораша (знакаў прыпынку наўмысна ня стаўлю).

Ты спросил у лифта стоя
Сколько твое сердце стоит

Ага, выяўляецца, ліфт – някепскі суразмоўнік. Ціпа: “Я спросил у ясеня, я спросил у тополя…” І чаму менавіта стоячы? Каб болей улезла?

Карацей, вяртаньне дадому прайшло ў нас пад знакам высокай паэзіі:

Ты спросил у лифта, сидя:
Мама с папой не увидят? –

імправізавалі мы. І адказ адразу ж знаходзіўся:

Я ответил в лифте, лёжа:
Темнота – друг молодёжи!

Да сапраўднага ліфта мы падыходзілі ўжо з чарговымі паэтычнымі радкамі. (А пэрсанал люна-парку быў экзатычным, быццам бы жыўцом узятым зь якога-небудзь “Часу цыганоў” Кустурыцы, таму і ў нашых герояў нечакана зьявіўся загадкавы акцэнт.)

Я – счасливый, ты – счасливый,
Твой глаза – как чэрнасливы.
Я спрасил тибя у лифта:
Сколка стоит чэрнаслив-та?

Ліфт ня вытрымаў - і таксама адкзаў нам у рыфму:

Лифт атвэтил нам, вися:
Выручка патрациш фся!