November 3rd, 2007

canabis

Некалькі публікацыяў

Выйшаў (пакуль што толькі на паперы) новы нумар часопісу ARCHE.

Выйшаў (таксама пакуль што толькі на паперы) 30 нумар часопісу ДЗЕЯСЛОЎ.

Зьявіўся ў інтэрнэце 7-8 нумар ARCHE зь вершаванай падборачкай “Несымэтрычныя сны”. Ласкава запрашаю!

У пятым вершы чамусьці бракуе першага радка: "у нэце заторы сыгналам цесна і вузка..." Мабыць, таму што ў нэце заторы, і сыгналам цесна і вузка. :)
canabis

Пра тэракты і паэзію Галчыньскага

Журналісты шмат пішуць пра трагедыю ў Тальяці. Выбухнуў аўтобус. Загінула некалькі чалавек. Сьледчым трэба тэрмінова знайсьці вінаватага. Адна з ахвяраў трапіла (трапіў) пад падазрэньне. І быў створаны цікавы прэцэдэнт. Літаратуразнаўцы ў цывільным аналізуюць ягоныя кнігі з гледзішча таго, ці здольны іх чытач на тэракт. Так, ён чытаў кнігі Быкава й – шырэй – літаратуру пра партызанаў: http://kp.ru/daily/23996/78559/ (Загадкава, што ў беларускай вэрсіі “Камсамолкі” – зірніце, калі маеце, сваю папяровую вэрсію – імя Быкава й згадка пра партызанаў зьніклі, ператварыўшыся ў абстрактную “клясыку”, што б гэта значыла? :))

Шаноўныя калегі, вы ніколі не глядзелі на сваю бібліятэку ў такім ракурсе? Што гавораць вашы ўлюбёныя кнігі пра вас як патэнцыйнага злачынцу? Мяне гэта закранула за жывое, бо сярод кніжак “тэрарыста” (што там у Расіі з прэзумпцыяй невінаватасьці?) ёсьць адзін з маіх найулюбёнейшых паэтаў – Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі.

100.17 КБ

Больш за тое, я нават перакладчык яго некаторых вершаў, укладальнік і рэдактар яго беларускай кніжкі з падазронай назвай “Сёмае неба”. Так, я пераклаў яго верш “Маленькія кінатэатры”. Верш заканчваецца канстатацыяй таго, што "хэпі-энду няма". Тым больш, у польскім арыгінале такога радка няма, гэта мая "адсябеціна": Collapse )
Адчуваеце, куды хіліць перакладчык? “Хэпі-энду няма”! І ці ня здольны ён таксама адправіць кагосьці на “Сёмае неба”?

P.S. А яшчэ мне здарылася перакласьці верш Ч.Мілаша “Песенька пра канец сьвету” і верш Ю.Андруховіча пра бамбардаваньне Нью-Ёрку.