November 1st, 2007

canabis

Каменны Анёл-VI

Нарэшце скончыў пераклад вершаванай драмы Марыны Цьвятаевай "Каменны Анёл". Выбачаюся за затрымку з апошняй, шостай часткай. Усё рукі не даходзілі. Папярэднія часткі тут:

Карціна першая
Карціна другая
Карціна трэцяя
Карціна чацьвертая
Карціна пятая

Расійскі арыгінал Шостай карціны


КАРЦІНА ШОСТАЯ. АНЁЛЬСКІ ЗВОН

Калодзеж сьв. Анёла – без Анёла. Ліпы ў квецені. Чатыры гадзіны папоўдні. На каменным абечку калодзежа – Вэнэра, у выглядзе шаноўнай зводніцы. Чорная сукенка, белы каптур, на шыі тоўсты залаты ланцуг. Побач зь ёю міска зь ежаю. У руках панчоха, якую яна, вядома ж, ня вяжа.

ВЭНЭРА
Ох-ох-ох! – Жыцьцё маё клятае!
У суседкі кавы з гарбатаю
На халяву тры кубкі выпіла, –
А ўжо колькі цукру насыпала!

(Румзае.)

З галадухі жыцьцё – гаркавае,
Бо ня маю сына-аратая!
Не шкадуйце ж мне цукру з каваю!
Не шкадуйце цукру з гарбатаю!

Зуб апошні – і той расхістаўся…
Баль мой скончаны, боль – застаўся!

Ох-ох-ох! Усіх даброт –
Лысы лоб ды ўпалы рот
Ды ў шурпатых пальцах – сьпіцы!

Сьпіцам у руках ня сьпіцца,
Танчаць сьпіцы-чараўніцы!
Я б сама за вамі ў скок,
Каб ня хворы левы бок!

Толькі вецер – у кішэні,
Але маю суцяшэньне:
Што калодзеж перасох,
Што анёл каменны здох!

Што ні хлопец – п’яны ў бэлю,
Што ні дзеўка – на панэлі,
Поп братаецца з жыдом,
Дзе ні плюнь – вясёлы дом!

Collapse )