October 24th, 2007

nohi

Дзякуй Гарадзенскаму ўнівэрсытэту :(

Шаноўныя гарадзенцы! Выбачайце, але мой учорашні постынг, халера, ужо на палову не актуальны. Кіраўніцтва Гарадзенскага ўнівэрсытэту не дазволіла сустрэчу з маладымі літаратарамі, што мелася быць заўтра а 14.00. Дакладней, спачатку дазволіла, а сёньня паведаміла, што такі не. Хто хоча набыць кніжкі "Групавы партрэт з Бабай Броняй" і "In Вільня veritas" - прыходзьце ўвечары на імпрэзу "Нашай Нівы". Я вазьму іх з сабой. А ўнівэрсытэцкаму кіраўніцтву яны, на жаль, не патрэбныя.