October 23rd, 2007

canabis

Дзьве імпрэзы ў Горадні

25 кастрычніка, у чацьвер, у Горадні - дзьве літаратурныя сустрэчы.

Спачатку, удзень, у Гарадзенскім унівэрсытэце адбудзецца прэзэнтацыя дзьвюх кніг маладых літаратараў - "Групавы партрэт з Бабай Броняй" і "In Вільня veritas", з удзелам аўтараў - маладых пісьменьнікаў, пераможцаў літаратурных конкурсаў беларускага ПЭН-цэнтру. Падчас прэзэнтацыі можна будзе набыць абедзьве кнігі. Вядзе імпрэзу Ваш пакорны слуга. Пачатак а 14.00, аўдыторыя №3, першы паверх філфаку.

А ўвечары, а 18.30, у памяшканьні "Таварыства беларускай школы" (Будзённага, 48а) адбудзецца сустрэча з галоўным рэдактарам «Нашай Нівы» Андрэем Скурком, галоўным рэдактарам «Arche» Валерам Булгакавым, аўтарамі «НН» Данілам Жукоўскім і Андрэем Хадановічам.

На абедзьвюх імпрэзах ахвочыя могуць набыць мае кнігі "Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі", "Сто лі100ў на tut.by", а таксама аўдыёкнігу зь вершамі й перакладамі "Абменьнік".