October 19th, 2007

canabis

Усім аматарам зразумелай паэзіі :)

Сёньня на Перакладчыцкай майстэрні абмяркоўваем фрагмэнт "Алісы ў Залюстроўі" Льюіса Кэрала. Той самы фрагмэнт, дзе - шэдэўр ангельскага нонсэнсу, верш JABBERWOCKY (праз расійскі пераклад вядомы як "Бармаглот"). Хочацца паказаць, што выйшла ў беларускім перакладзе ў прыўкраснай паэткі Джэці (Веры Жыбуль) zhadanka. Выказвайце, калі ласка, свае крытычныя (пажадана - канструктыўныя) заўвагі:
http://zhadanka.livejournal.com/29173.html Будзем удзячныя. :)


Мармазяўрык

Брылела... Сьлюткія джгуркі
Лацьверна сьвердзілі ў нальлі.
Мурнелі ў мэмзе бабукі
І сьнінкі-хатылі.

“Бяжы ад Мармазяўра, сын:
Кіпцісты ён, ікласты ён!
Ён горш, чым птах Дзюбдзюб і чым
Жахматы Гамазон!”

Але ў руцэ ўжо двостры меч
На вусьціш ворагу зьвінеў.
Герой пад дрэвам Думдум прэч
Адкінуў сум і неў.

І пасярод вышэрных мар
Апёк яго агністы зрок.
Са сьвістам зь лесу Мармазяўр
Вылётвае ўпрыскок.

І – раз! І – раз! І – бах! І – брамс!
І чыкільжыкнуў двостры меч!
Аёй! З варожай галавой
Герой кірзуе прэч!

“Ты Мармазяўра зьбіў і сьцяў?
Ідзі ж, дзіця, у мой абдым!
Салоўная пара! Ура!” –
Ён пеў, вясёлы ў дым...

Брылела... Сьлюткія джгуркі
Лацьверна сьвердзілі ў нальлі.
Мурнелі ў мэмзе бабукі
І сьнінкі-хатылі.


Collapse )