October 14th, 2007

canabis

Добрыя навіны

Прыемна, калі можаш падзяліцца добрай навіной. У маёй улюбёнай беларускай паэткі Вальжыны Морт выйшла новая кніжка вершаў "Фабрыка сьлёз" - у Швэцыі і па-швэдзку. Выдавец h:strom. Перакладчык Томас Нюдаль (Thomas Nydahl). Паэтка два тыдні выступала ў розных швэдзкіх гарадах з прэзэнтацыямі. Пачуваецца стомленай, але задаволенай. :) Усім беларускім аматарам вылучацца на Нобэля раіў бы браць прыклад з Вальжыны. :)

58.65 КБ
canabis

Імпрэза ў Магілёве

Шаноўныя жыхары й госьці Магілёва! 16 кастрычніка (аўторак) у "Коле сяброў" адбудзецца літаратурная вечарына. Удзел возьмуць Ганна Кісьліцына, Ваш пакорны слуга і цэлая каманда крыху маладзейшых ад нас літаратараў, пераможцаў літаратурных конкурсаў імя Ў. Караткевіча і 100-годзьдзя "Нашай Нівы". Акрамя гасьцей, на імпрэзе чакаюцца магілёўскія літаратары Анка Упала, Дзьмітры Дзьмітрыеў і Віталь Рыжкоў.

Падчас імпрэзы адбудзецца прэзэнтацыі кніг "Групавы партрэт з Бабай Броняй", In Вільня veritas, а таксама аўдыёальбома зь вершамі й перакладамі Вашага пакорнага. :) Пачатак а 18.00. Уваход вольны.
.