October 12th, 2007

canabis

"Дэжа вю" з Марцінам Полакам!

3.40 КБ Адчуваю прыемнае дэжа вю - так, яно можа быць прыемным! Дэжа вю прынамсі з трох прычынаў. Па-першае, у Менск зноў прыяжджае адзін з маіх улюбёных аўстрыйскіх літаратараў, вельмі сымпатычны мне як пісьменьнік і як чалавек. Па-другое, ужо само яго прозьвішча - Полак - нагадвае мне ўлюбёны фільм "Дэжа вю" з прафэсарам-энтамолягам, што прыехаў у Адэсу "лавіць бабОчкі", за іміджам якога хаваецца зусім не прафэсар. Калі вы ня будзеце лавіць бабОчкі і лічыць вароны, то зможаце самі ўбачыць, што хаваецца за іміджам аўстрыйскага пісьменьніка Марціна Полака2.04 КБ, прыйшоўшы на літаратурную сустрэчу ў БІБЛІЯТЭКУ ІНСТЫТУТА ГЁТЭ. І гэта нагода для майго трэцяга дэжа вю. Бо бібліятэка Інстытута Гётэ месьціцца якраз у праслаўленым забаронамі літаратурных сустрэчаў ДОМЕ ЛІТАРАТАРА, на ФРУНЗЭ, 5 (толькі на першым паверсе). І гэтым разам нічыя адміністрацыя гэтую сустрэчу не забароніць! Гэтым падступна скарыстаецца Ваш пакорны слуга6.55 КБ, які будзе - разам з Марцінам - удзельнічаць у вечарыне. Марцін будзе чытаць прозу па-нямецку (на экране будзе беларускі пераклад), я, зразумела, вершы па-беларуску (на экране для тых, хто раптам не разумее, будзе нямецкі пераклад :)). Буду чытаць вершы, навеяныя падарожжамі, якіх амаль нідзе не чытаю. Імпрэза пачнецца заўтра, у суботу, а 16.00. Скончыцца, спадзяюся, таксама ў суботу, але нельга быць ні ў чым занадта ўпэўненым. :) Уваход вольны.