October 10th, 2007

kijeu

Набалела... :)

Нехта дрочыць на маю фотку.
/…/
А у Рыме паміраў Папа.
litota_


Хтосьці дрочыць на тваю фотку,
хтось даносы на цябе піша.
Фэтышыст скрадзе тваю шмотку.
Запытаесься, хто ўзяў… ціша.

Нехта вып’е за цябе сотку,
нехта дзьвесьце – каб ты здох! – вып’е,
з нэту выцягне тваю фотку,
вока выкале і зуб выб’е.

Нехта з фоткай кожны дзень, стала,
не гаворачы пра ўсе ночы.
Пэўна, дрочыць, а чаму дрочыць?
Нешта з памяцьцю тваёй стала.

Столькі робіцца ўсяго ў сьвеце:
паляцела на Сатурн Джэці,
з Эўрабачаньнем пралёт – гора,
а яму – пляваць, а ён – хворы.

Нецікава, хто памрэ ў Рыме,
хто каго у Эўразьвяз прыме,
хто каму дадаў чаго ў каву…
Толькі фоткі – і рукам справа!

Стары хіпі на клады едзе
у вазочку з маладой готкай…
Шмат выдатнага яшчэ недзе:
адлюстроўвай! рэагуй! фоткай!

Далі ў пысу – што ж, цячэ юшка…
Дыхай радасьцю на ўсе грудзі…
З аб’ектыву паляціць птушка,
а каму драчыць – заўжды будзе.