September 29th, 2007

chkalava

Каштааанаў поооўныя кішэээні...

48,80 КБ
47,77 КБ
З вышыні на лісьцяў кучы
Падаюць каштаны –
Кожны круглы і бліскучы –
Абмінуць складана!

Кожны разаб’е аб сьцежку
Летні свой каптанік.
Скінь калючую адзежку,
Вылязай, каштанік!

У мяне іх многа-многа,
Болей, чым у таты.
Набяру – і зь перамогай
Вернемся дахаты.

Дома сумаваць ня стану,
Будзе суцяшэньне:
У мяне цяпер каштанаў
Поўныя кішэні!

Хто ня ўлез, у жменьку возьмем –
І сабрана рэшта:
Два ў зубах, у ручках восем,
І ў вазочку нешта.