September 28th, 2007

canabis

ПАРАДАК СЛОВАЎ

Вось вы скажыце мне, калі хто апошні раз быў у Доме літаратара на вуліцы Фрунзэ, 5? Быў не для таго, каб на халяву адліць, альбо забухаць у кавярні пад Танюшу Буланаву, і нават не ў бібліятэцы Інстытуту шаноўнага Гётэ? А вось так каб прыйсьці ў вялікую залю і паслухаць паэзію, і каб гэта па магчымасьці была яшчэ паэзія – “найлепшыя словы ў найлепшым парадку”? Вось я днямі спытаўся ў Веры зь Віцем Жыбуляў, калі яны апошні раз чыталі вершы са сцэны Дома літаратара? Выявілася, што год таму, а перад гэтым яшчэ пару гадоў не чыталі. Пра сябе ўвогуле маўчу: апошні раз – у 2005 годзе, а пасьля толькі кніжкі Саюзу пісьменьнікаў (нячэснаму) дапамагаў выносіць. :) Адзін ну вельмі вядомы беларускі літаратар апавядаў, што ўсе спробы дамовіцца пра залю, каб прэзэнтаваць там яго апошнюю кнігу, былі марнымі. Яму патлумачылі так: увесь час у залі адбываюцца рэпэтыцыі тэатру. Вось жа працаголікі яны, нашыя акторы! Дык да чаго гэта я вяду?.. А да таго, што нешта ў лесе здохла і нястомныя акторы аж на тры гадзіны спыняць сваю бясконцую рэпэтыцыю. І найхутчэй ня здарыцца тэрміновага пажару, рэмонту й г.д. (хоць ня ў чым нельга быць упэўненым, цьху-цьху-цьху!) 2 кастрычніка, у аўторак, у залі Дома літаратараў такі будуць чытаць паэты, беларускія і замежныя! Адбудзецца адкрыцьцё міжнароднага паэтычнага фэстывалю “Парадак словаў”. На сцэне апынуцца Адам Глобус, Людміла Рублеўская, Алесь Камоцкі, а таксама пакаленьне маладзейшых ад іх літаратараў. Пазнаеце абліччы герояў? :)

43,85 КБ54,81 КБ
38,62 КБ44,58 КБ

Сярод замежных гасьцей Цімур Кібіраў, Марыя Ватуціна, Аляксандар Кабанаў, Ігар Бялоў, украінская паэтка Галіна Крук і многія іншыя. Сёлета фэстываль будзе доўжыцца шэсьць дзён. Вось расклад выступаў беларускіх удзельнікаў па днях.
Collapse )


А яшчэ можна будзе набыць пару літаратурных навінак. Напрыклад, такую кніжку. Ці нават такі вось дыск.

Пачатак а 18.00. Уваход вольны.
liankievich

АБЛОМ-С. ЦУДУ НЕ ЗДАРЫЛАСЯ! :)

Sorry, шаноўныя калегі! На жаль, мой папярэдні постынг ужо неактуальны. Толькі я раскатаў, панімаеця, губу пачытаць вершыкі ў Доме літаратара, як УПРАЎЛЕНЬНЕ ДЗЯЛАМІ САМІ ВЕДАЕЦЕ КАВО арганізатарам фэстывалю ўрачыста АДМОВІЛА. Ужо ня ведаю, пад якім соўсам адмовіла, але сытуацыя такая, што АДКРЫЦЬЦЁ фэстывалю "Парадак словаў" адбудзецца ў іншым месцы і нават у іншы час - на гадзіну раней. Дата, на шчасьце, ранейшая - аўторак 2 кастрычніка. А вось месца: мастацкая галерэя ПУШКІНСКАЙ БІБЛІЯТЭКІ (вул. Гікалы, 4). Пачатак - а 17.00 гадзіне. Колькасьць пасадачных месцаў такім чынам памяншаецца, таму шчыра раю прыходзіць крыху раней. Склад беларускіх аўтараў ранейшы. З расійскіх гасьцей дакладна ў аўторак будуць чытаць вельмі сымпатычныя мне Аляксандар Кабанаў і Ігар Бялоў. Па магчымасьці, паведамьце сябрам-знаёмым, каб марна не ламіліся ў Дом літаратара. Шчыра спадзяюся, што гэта апошні перанос часу і месца чытаньняў! :))