September 24th, 2007

chkalava

Жоўтае лісьце засыпала ўсю пясочніцу

112,36 КБ

Ападае лісьце
З дрэваў на зямлю.
Хоць няма карысьці,
Я яго лаўлю.

Жоўта ад лістоты,
Аж душа пішчыць!
Я пытаю: “Што ты
Падаеш?” Маўчыць.

За лістотай сочыце
Жоўтай, як хурма…
Я ж пяску ў пясочніцы
Не знайшла – няма!

Сьвет у лісьці тоне:
Чырвань, жаўціня…
Ляснулася сёньня
Ўся мая гульня!

Добрае надвор’е,
А ў пяску – ня лёс!..
Трэба маму з гора
Пакусаць за нос.

100,91 КБ