September 23rd, 2007

nohi

Пра літаратурную пэрыёдыку

Сёньня задумаўся пра стварэньне - для самых-самых чэсных пісацеляў - новага голдынгу "Літаратура і Мастацтва" ГоЛіМа і пра тое, якія выданьні туды б увайшлі. Вось далёка ня поўны сьпіс часопісаў: "Бацька Нёман", "Такая, Блін, Вечная Моладасьць", "З Агню Ды Ў Полымя"... і, здавалася б, банальная "Крыніца". Затое кожны нумар "Крыніцы" мог бы мець сваю назву: "Крыніца Класічная", "Крыніца Прэміюм"... А якія часопісы хацелася б бачыць вам, шаноўныя?
nohi

Нашы ў Парыжы

123,13 КБ
Дэлегацыя маладых і наймаладзейшых беларускіх літаратараў у Парыжы. Зьлева направа: Віктар Жыбуль, Кастусь Жыбуль, Алена Хадановіч, Ваш пакорны слуга. :)