September 4th, 2007

canabis

Каменны Анёл-IV

Працягваю вывешваць "Каменага Анёла". Гэтым разам - пераклад Карціны чацьвертай.

Каменны Анёл-I.
Каменны Анёл-IІ.
Каменны Анёл-IІІ.
Арыгінал.


КАРЦІНА ЧАЦЬВЕРТАЯ. ЗАМАК ВЭНЭРЫ

Манастыр – не манастыр, палац – не палац. І манастыр, і палац. Статуя Вэнэры, на хуткую руку пераробленая ў статую Маці Божай. Нечуванае багацьце ружаў, золата, пурпуру, яшмы. Мармуровая мазаіка столі і сьценаў. Прыемная загарадняя віла якога-небудзь вяльможы.

АМУР
Хай будуць сонца й вечны май
Табе вясельнымі дарамі…
Хадзем, нявеста…

АЎРОРА
Гэта – рай?

АМУР
Дзіця, мы – у ягонай браме!

АЎРОРА
Які прастор – няма мяжы!
За кожным словам – рэха мчыцца!
Ці ёсьць тут галубкі, скажы,
Каб мне любіць не развучыцца?

АМУР
(весела)

Не развучыцца? Галавой
Ручаюся – ня будзе ў сьвеце
Нам лепшай школы!

АЎРОРА
Голас твой
Стаў пераменлівы, як вецер…
Твой погляд – нібы з вышыні
Ўніз галавой лячу я долу…
Цябе баюся я!

АМУР
Зірні,
Якое хараство наўкола!

АЎРОРА
Дзяўчынкаю пра нейкі грот
У нейкай чула я размове…

ВЭНЭРА
(у выглядзе настаяцельніцы, уваходзячы)

Дабраслаўляю твой прыход
У дом нябеснае любові!

Collapse )
canabis

АндрІй ХадановЫч і шмат ШО!

У Кіеве выйшаў новы нумар часопіса культурнага супраціву "ШО". У нумары да халеры цікавостак, сярод якіх інтэрвію з Прыгавым, інтэрвію з "Ундэрвудам"з нагоды новага АЛЬБОМУ і КНІГІ ВЕРШАЎ, новыя геніяльныя тэксты Сяргія Жадана з кнігі "МАРАДОНА". Нават публікацыя Вашага пакорнага слугі таксама ёсьць (беларускія тэксты з украінскімі й расійскімі перакладамі). Дзякуй рэдактару, класнаму кіеўскаму паэту Аляксандру Кабанаву! І самыя шчырыя віншаваньні - часопісу два гады! :)