September 1st, 2007

canabis

Каменны Анёл. Карціна трэцяя

Працягваю па кавалках вывешваць свой пераклад "Каменнага Анёла" Марыны Цьвятаевай. Кароткі зьмест папярэдніх сэрыяў:
Карціна першая тут.
Карціна другая тут.
Расійскі арыгінал Карціны трэцяй тут.


КАРЦІНА ТРЭЦЯЯ. СПАКУШЭНЬНЕ

Blonde enfant qui deviendra femme,
Pauvre ange qui perdra son ciel.

Lamartine

(Бялявае дзіця, якое зробіцца жанчынай,/Бедны анёл, які страціць свае нябёсы. Ламарцін (фр.))

Дзявочы пакой у заможным доме XVI стагодзьдзя ў Нямеччыне. Дубовыя лавы. Распяцьце. Статуя Маці Божай з кветкамі. Пралка. Аўрора сядзіць на нізенькай лавачцы. Перад ёй стары гандляр Габрэй.

ГАБРЭЙ
А што вы скажаце аб гэтых пэрлах?
Скажу вам па сакрэце: мне яны
Дасталіся з высокіх рук. Сказаў бы,
З чыіх, ды вы, паненкі, за зубамі
Трымаць язык ня ўмееце – баюся,
Што выб’юць зубы й высуне язык
На шыбеніцы бедны жыд?..

АЎРОРА
(на пэрлы)

Прыгожа,
Ды, кажуць, што да сьлёз.

ГАБРЭЙ
Ой-ой-ой-ой!
Бабуліны прыдумкі, каб красуням
Красунямі ня быць! А за адзін
Вось гэты крыж – зірніце на чаканку! –
Ня быць жыдом мне! – не пашкадаваў
Бы вечнага жыцьця.

Collapse )