August 16th, 2007

canabis

КАМЕННЫ АНЁЛ. Карціна першая.

Любыя сябры, шаноўныя калегі!
Мне тут - для тэатральных патрэбаў - замовілі пераклад вершаванай драмы Марыны Цьвятаевай "Каменны Анёл". Геніяльнага твору геніяльнага паэта. Па прынцыпе "вочы баяцца, а рукі робяць" я пачаў патроху корпацца - і вось вывешваю першыя вынікі. Буду ўдзячны за крытыку - жорсткую, але КАНСТРУКТЫЎНУЮ, каб ня проста лажалі, але ж прапаноўвалі канкрэтныя паляпшэньні. :) Працяг, спадзяюся, будзе.

Арыгінал тут:


КАЛОДЗЕЖ СЬВ. АНЁЛА

Нямеччына XVI стагодзьдзя. Прырэйнскае мястэчка. Круглы пляцык. Пасярэдзіне калодзеж са статуяй сьв. Анёла. – Вечаровая зара. – Званы. – Да калодзежа падыходзіць трыццацігадовая Ўдава, з простых, у чорным, апускаецца на калені.

УДАВА

Божы анёле! Сьвяты абаронца
Гораду нашага!
Ужо год, як беднага мужа няма –
Пухам зямля гаротнаму!

А ў мяне шэсьць душаў – і я сама!
Зьлітуйся над сіротамі!
Не магу галасіць па каханьні –
Я ж ня знатная пані!

Толькі знатнай за любым можна ў труну,
У капліцы біцца, як плачка.
А мяне мой лёс – на шасьцёх адну,
А мне толькі шыць, бо я швачка!

Ды каханьне на могілкі зноў вядзе,
І ня сесьці пашыць сукенку.
А ці ведаеш, як у такой бядзе
Ужо трэцюю страціць кліентку?

Ледзь заплюшчу вочы – ўсё ён, усё ён –
І чым рукі заняць, ня сьцяміць мне!
Падаруй, анёле, душэўны сон,
Уратуй ад любоўнай памяці!

(Здымае з рукі два заручальныя пярсьцёнкі.)

Кіну два пярсьцёнкі ў дар –
Мужаў і ўдавіцы.
Загаі любоўны жар
З чыстае крыніцы.

Каб пазбавіцца на золку
Гэтай цёмнай кары!
Апроч ніткі ды іголкі
Ні пра што ня марыць!

Collapse )