July 29th, 2007

nohi

From Praha with love )

Я гэта зрабіў! У сэнсе зьдзейсьніў найавантурнейшую частку свайго месяцовага з кавалкам падарожжа - дабраўся да Чэхіі бяз чэскай візы! :) Выяўляецца, усё проста, калі ты едзеш зь Нямеччыны й маеш шматразовы Шэнген - на 5 (пяць) дзён краіна твая, бяры й карыстайся! :)Гадзінку як у Празе. Карыстаючыся нагодай, хачу запрасіць, калі вы таксама тут, на сваю маленькую вечарынку, якая будзе тут сёньня ўвечары, а 19 гадзіне, у "Беларускай Клюбоўні", вуліца Soukenická, 8. Уваход вольны.

А пасьля пераяжджаю ў Брно, дзе бяру ўдзел, а дакладней маю гонар закончыць Мясяц аўтарскага чытаньня, прысьвечаны сёлета Беларусі. Мой выступ пазаўтра, 31 ліпеня, а 18.00, у памяшканьні тэатру “Husa na provázku” (“Гусь на канаце”).

http://www.autorskecteni.cz/by/ProgramDetail.aspx?id=131