July 20th, 2007

canabis

Перакур )

Ігар Бялоў

Раманс пра яе прыход

дождж не вярнуўся з пляжу
што застаецца – мар
ад чатырох зацяжак
сыйдзе са шчок загар

стрэмны як дым пажару
прагрукатаў і зьнік
з фарамі на паўтвару
міма цябе цягнік

ты прадыктуй мне адрас
у тваім багажы
беспантовы канабіс
мары і боль чужы

гільзы лятуць з паперы
падаюць на шашу
ў сёмым небе імпэрыі
зьбілі тваю душу

хто з нас не задыхнецца
ўвесну новы палёт
бачыш як сэрца б’ецца
быццам рыба аб лёд

не прадамо эрзацу
то хоць самі курнём
попел цывілізацыі
зьмешваем з тытунём

прышласьць увішным лёкаем
дзьверы адчыніць сама
ў левым і правым лёгкім
вольных месцаў няма


Пераклад з расійскай.
Арыгінал тут:
http://igor-belov.livejournal.com/35356.html
nohi

У гасьцях у казкі

Як казачна сёньня на возеры!

Спартоўцы-весьляры сярод ветразьнікаў,
нібы брыдкія качаняты сярод лебедзяў,
рубяць вёсламі з пляча,
і вадзяныя шчэпкі лятуць ва ўсе бакі,

а васьмёра сапраўдных качанятаў
шыхтуюцца ў адну лінію і плывуць
зладжана, як экіпаж “васьмёркі”.

Пажылы трэнэр,
добры казачнік на маторнай лодцы,
разганяе іх, ні халеры ня цямячы
у мэтафарах.

Ля вады лаяцца два бамжы.
Вочы ў аднаго – як чайныя сподкі.
Другі проста дае першаму па чайніку.

Русалачка,
яшчэ няўпэўнена перабіраючы
народжанымі зь пены нагамі,
выходзіць на нудысцкі пляж –
і губляе дар мовы:

на дупе нудыста
тату Ганса-Хрысьціяна Андэрсана.