July 19th, 2007

canabis

Два вершы на адну тэму

Лешак Энгелькінг

* * *
Ах, гэта другая маладосьць!

Спакуснай усьмешкай паблісквае
штучная сківіца.

Яны сядаюць за школьныя парты,
бэйбусы і гарэзы,
цягаюць сябровак за косы,
страляюцца шарыкамі з паперы,
расказваюць анэкдоты,
салёныя, як бочка солі.

І тут уваходзіць Настаўнік.

Заняткі ў трэцюю зьмену
пераходзяць у чацьвертае вымярэньне.


* * *
Хто памёр – цяпер за мяжой
За сьцяной
За жалезнай заслонай
Не даходзяць адтуль ні лісты
Ні паштоўкі
Мы ня ведаем нават
Ці жывыя яны ці здаровыя
Як яны маюцца там
Бо ніхто ня езьдзіць туды
Ні на працу ні ў адпачынак
І нікога няма
Хто мог бы
Хоць нешта пра іх апавесьці
Прынамсі нікога
Каму б мы паверылі

Пераклад з польскай.