July 17th, 2007

canabis

Новая кніга Артура Клінава

Толькі што скончыў рэдагаваць і адправіў аўтару раман Артура Клінава "Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца". (Ня блытаць з фотаальбомам "Горад СОНца"! :)) Раман ужо выдадзены па-нямецку і, наколькі я ведаю, перакладзены й рыхтуецца да выданьня па-польску. А па-беларуску вось толькі цяпер... Калі ўсё складзецца добра, кніга ўжо сёлета выйдзе ў сэрыі "Кнігарня НН". Так што сачыце за абвесткамі й хадзіце ў кнігарні! :)