July 16th, 2007

nohi

Па матывах яшчэ аднаго верша :)

Зь лёгкай рукі добрага кіеўскага прыяцеля
http://alimych.livejournal.com/64351.html?mode=reply
захапіўся тэмай і выдаў:


* * *
Вось і лета дайшло
акурат да паловы,
і нарэшце цяпло
прыпякае галовы.

Не вылазім з ракі,
а суседкі – на танцы,
покуль іх сябрукі
паляць траўку ў альтанцы.

Ну нічога, пасьля
кожная атрымала:
– З кім ты танчыла, бля?
Вам сваіх было мала?

Нашы хлопцы ні зла,
ні дабра не згубілі:
хтось памёр ад бухла,
хтосьці ў аўтамабілі.

Хтось за бойку – ў турму:
пацярпелы быў коўзкім,
ўсё на мозгі яму
капаў нейкім Таркоўскім.

Ну і як мудаку
не паставіць фінгала?
Аж параніў руку,
толькі гэтага мала!

Адстаялі чаргу,
паздавалі шклатару
і нап’емся ў дугу
пад Сафію Ратару.