July 14th, 2007

nohi

Увага, эротыка )

АЗЁРНАЯ ШКОЛА ПАЭЗІІ

І было возера,
канцавы прыпынак гарадзкой чыгункі.

І было неба,
канцавы прыпынак яго легкадумных мрояў,
шэсьць дзён падарожжа праз дождж.

І было сонца на сёмы дзень.
І пабачыў ён,
што шэсьць папярэдніх было горай.

І былі ветразі,
параходы й буйкі
з папярэджаньнем “не заплываць”.

І было іх двое на цэлым сьвеце,
калі не лічыць вадаплаўных –
чаек і весьляроў-акадэмістаў.

І была яна топлес,
у модных шортах,
зь яблыкам у кішэні,
які выпіраў збоку,
нібы мячык у тэнісісткі,
што рыхтуецца да першай падачы…

Другой падачы не спатрэбілася.