July 10th, 2007

nohi

яшчэ адзін дарожны

* * *
Які малы гэты сьвет,
гэтая Эўропа,
Беларусь,
Летува,
Польшча,
Нямеччына,
Чэхія!..
І якая вялікая вуліца Завальная,
калі, раз-пораз то ўлева,
то ўправа завальваючыся,
цягнесься на віленскі аўтавакзал,
каб – праз Польшчу,
Нямеччыну
й Чэхію –
нарэшце вярнуцца да той,
што прасіла цябе не напівацца!