July 9th, 2007

nohi

падарожныя нататкі

Цяпер я ведаю, у каго самае спэцыфічнае пачуцьцё гумару: у чыгуначнікаў. Колькі дзён таму нямецкія цягнікі застрайкавалі. І ўся Нямеччына па тры гадзіны зранку мусіла разумець гэтыя жарцікі й чакаць, калі чыгуначнікі нарэшце адсьмяюцца... А сёньня ў цягніку "Варшава-Бэрлін" мая суседка па купэ адмовілася паказваць свой білет кантралёру: "Ня буду - і ўсё! Мы таксама страйкуем!" Кантралёр не зразумеў прыколу.
nohi

дарогай навеяла )

* * *
Усё жыцьцё табе здаецца,
што ты займаеш чужое месца,
выгодна седзячы ў купэ ля акна,
а ў білеце пазначана месца
ля калідора.

Таму на кожнай станцыі
ты зьлёгку нэрвуесься, –
згоняць? ня згоняць? –
калі бабулька
спыняецца ля твайго купэ,
хвілінку думае,
а потым крочыць далей.